У Польшчы будуць судзіць украінца і паляка, якіх вінавацяць у гандлі людзьмі, паведамляе акруговая пракуратура Варшавы.

У перыяд з ліпеня 2015 года па кастрычнік 2016 года яны наймалі беларусаў і ўкраінцаў для працы ў грамадскім харчаванні. Як высветлілі следчыя, ахвярамі маглі стаць некалькі тысяч чалавек.

Арганізатары, выкарыстоўваючы крытычны фінансавы стан людзей ва Украіне і Беларусі, вербавалі іх, а затым адправілі іх у Польшчу пад выглядам надзейнай працы.

Завербаваныя беларусы і ўкраінцы, не ведаючы нават польскіх законаў аб працаўладкаванні і легалізацыі знаходжання, былі вымушаныя працаваць ва ўстановах грамадскага харчавання ў Варшаве па 350 гадзін у месяц. Заробак ім плацілі несвоечасова і не ў поўным аб'ёме.

На нанятых беларусаў і ўкраінцаў таксама ладзілі псіхалагічны ціск. Некаторых з іх прымушалі падпісваць распіскі аб атрыманні грошай у доўг, чым яшчэ больш заганялі ў фінансавую залежнасць.

Арганізатарам пагражае да 15 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0