42-гадовы жыхар Фаніпаля з рэўнасці пагражаў забіць 45-гадовую знаёмую чайнай лыжкай, паведамляе mlyn.by

Жанчына звярнулася ў Дзяржынскі РУУС і паведаміла, што ўдзень на яе працу ў адну з крамаў заявіўся знаёмы, з якім яны раней падтрымлівалі блізкія стасункі. П'яны мужчына зладзіў сцэну рэўнасці, падчас якой прыставіў да горла жанчыны нейкі вузкі металічны прадмет і пагражаў забіць.

Пасля, злёгку астыўшы, раўнівец адправіўся ў дом да маці жанчыны і зладзіў скандал там. Пасля затрымання дэбашыра, высветлілася, што ён проста вырашыў папалохаць сяброўку з дапамогай чайнай лыжкі — менавіта яе ён прыставіў да горла жанчыны. Але жанчына падумала, што ў яе шыі быў нож.

У выніку за пагрозу забойствам мужчыну могуць пакараць штрафам, папраўчымі работамі тэрмінам да аднаго года або арыштам на 6 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0