Таргі ў Мінску адкрыліся істотным падаражэннем еўра і даляра.

Еўра вырас на дзве капейкі (0,0220, або +0,92%) да 2,4227 беларускага рубля. Апошні раз еўра каштаваў больш за 2,42 на таргах 27 сакавіка, пасля чаго пачаў зніжацца.

1 студзеня еўра каштаваў 2,3553 рубля, а максімальны курс у гэтым годзе быў зафіксаваны на таргах 2 лютага — 2,4667 беларускага.

Даляр сёння вырас на 0,0120 (+0.61%) да 1,9757 рубля.

1 студзеня даляр каштаваў 1,9727 рубля, а максімальны курс у гэтым годзе складаў 2,0188 (11 студзеня). 15 студзеня даляр апусціўся ніжэй за 2 рублі, і больш за гэтую планку не падымаўся.

Расійскі рубель сёння раніцай знізіўся на 0,0355 (-1?05%) да 3,3590 беларускага за 100 адзінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0