На сайце Business Insider апублікаваны рэйтынг найгоршых фільмаў, знятых сусветна прызнанымі рэжысёрамі.
На аснове адзнак сайта-агрэгатара рэцэнзій ад кінакрытыкаў Rotten Tomatoes былі ўзятыя 44 карціны, якія не змаглі набраць рэйтынг больш за 70%. У выніку антытоп узначаліла стужка «Пагоня» Джона Сінглтана з Тэйларам Лотнерам і Лілі Колінз у галоўных ролях, знятая ў 2011 годзе. Яе рэйтынг — усяго 4%.
Фрэнсіс Форд Копала размясціўся на другой пазіцыі. Яго «Звышновая», знятая ў 2000 годзе, была ўхвалена ўсяго 10% крытыкаў. Курортная камедыя Гаральда Раміса «Клуб «Рай»(1986) займае трэці радок з 11%. Камедыйная інтэрпрэтацыя вампiрскага рамана Брэма Стокера «Дракула: Мёртвы і задаволены», знятая Мэлам Бруксам у 1995 годзе, заняла чацвёртае месца з 11%.
Топ-5 дрэнных фільмаў добрых рэжысёраў замыкаюць «Чатыры пакоі» Квенціна Таранціна (1995). На Rotten Tomatoes ёй паставілі адзнаку ў 14%.