Ноччу 7 красавіка грузавік наехаў на вяскоўца, які па невядомых прычынах ляжаў на дарозе ў аграгарадку Павіцце (Кобрынскі раён). Але мужчыну пашанцавала — машына нейкім цудам праехала толькі па яго вуху.

Мужчыну са скальпаванай ранай вуха адвезлі ў бальніцу, цяпер праводзіцца праверка і высвятляецца, ці быў ён цвярозы і чаму аказаўся на дарозе, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?