Здарэнне адбылося ўначы 7 красавіка.

25-гадовы кіроўца «Мазды» збочваў налева і не саступіў дарогу матацыклу. У выніку адбылося сутыкненне, 18-гадовы матацыкліст атрымаў траўмы, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці. Цяпер ён у бальніцы.

Але ж альшанскі матацыкліст не меў ані шлема, ані правоў кіравання транспартным сродкам. Матацыкл «Мінск» зарэгістраваны не быў.

Пакуль што па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?