У Магілёве скутар урэзаўся ў слуп, пацярпелі два чалавекі, піша Tut.by са спасылкай на Дзяржаўтаінспекцыю.

Аварыя адбылася 8 красавіка ў 17.25. 14-гадовая жыхарка аграгарадка Раманавічы Магілёўскага раёна без моташлема на скутары Stels ехала па вуліцы Цютчава ў напрамку вуліцы Маневіча. На закругленні дарогі направа яна выехала за межы дарогі і ўрэзалася ў светлавую апору

У выніку ДТЗ кіроўца атрымала сур'ёзныя траўмы і была шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Таксама ў аварыі пацярпела 18-гадовая пасажырка скутара. Яе шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы. Дзяўчына ехала ў моташлеме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0