Па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2017 годзе пераможцам сярод раёнаў Мінска стаў Партызанскі.
Пра гэта сёння на аператыўнай нарадзе распавёў кіраўнік сталіцы Андрэй Шорац, паведамляюць «Мінск-Навіны».
— Нягледзячы на крытыку, якая паступала ў адрас раёна ў мінулым годзе, перамогу Партызанскі атрымаў сумленна і аб'ектыўна, - сказаў Шорац.
Другое месца прысуджана Кастрычніцкаму раёну, трэцяе —Ленінскаму.