Адбылося ўсё каля 3-й гадзіны ночы 8 красавіка ў пункце пропуска «Бераставіца», што на беларуска-польскай мяжы.

39-гадовы жыхар Віцебска за стырном грузавіка «Вольва» вырашыў трапіць на радзіму як мага хутчэй. Мужчына знёс шлагбаўм і зачапіў па дарозе дзве машыны.

Ён паспеў праехаць 800 метраў, пасля чаго быў затрыманы трывожнай групай, распавялі «Нашай Ніве» памежнікі з пункта пропуска «Бераставіца».

Кіроўцу перадалі міліцыі. Ён быў п’яны.

Тым часам, кіроўцы-дальнабойшчыкі расказваюць, што мужчына нібыта ехаў п’яным яшчэ з Італіі. Прычым раней схільнасцяў да падобных прыгодаў ён не меў. Чаму ён сеў п’яны за стырно ў тую ноч — невядома.

Блізкія знаёмыя кіроўцы пацвярджаюць, што мужчына, па іх інфармацыі, ехаў п’яны з Італіі і «неадэкватна паводзіў сябе увесь рэйс». Акрамя таго, вядома, што з кіроўцам быў стажор. Сярод дальнабойшчыкаў ходзяць чуткі, што п’яны віцебчук выкінуў стажора з кабіны, пагражаючы таму нажом, прычым стажор нібыта таксама быў п’яны. Але афіцыйных пацверджанняў гэтай інфармацыі пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?