Мужчына пад вартай, ідзе следства.

«Дырэктар Мазырскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў даваў незаконныя ўказанні падначаленым аб унясенні ў дарожныя лісты недакладных звестак аб выкарыстанні дызельнага паліва. У выніку выкрадзена амаль 690 літраў паліва на 886,18 рубля. Кіраўнік прысвоіў сабе і газавую пліту маркі «Гефест», якая належыць дому-інтэрнату», — паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю.

Акрамя таго, дырэктар выкарыстоўваў недзеяздольнага чалавека (жыхара інтэрната) для выканання работ на сваім лецішчы з чэрвеня па жнівень 2017 года. Па распараджэнні дырэктара кіроўца рэгулярна прывозіў бясплатнага работніка на ўчастак ці дастаўкай займаўся сам ўладальнік лецішча.

Цяпер дырэктару пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру