Reuters.com

Украіну ўпершыню запрасілі на сустрэчу кіраўнікоў міністраў замежных спраў краін «Вялікай сямёркі» (G7), якая пройдзе 22 красавіка ў Таронта. Пра гэта заявіў пасол Украіны ў Канадзе Андрэй Шаўчэнка, піша «Украінская праўда».

Пасол пацвердзіў, што міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін атрымаў запрашэнне на сустрэчу ад сваёй калегі, канадскага міністра Хрысці Фрыланд.

«Прыйшоў час сур'ёзных, стратэгічных рашэнняў па Украіне, Расіі і адносна таго, як разгарнуць свет тварам да міру і міжнароднага парадку. Мы рады, што Украіна зможа далучыцца да цяжкай, але крытычна неабходнай размовы, і разлічваем зрабіць каштоўны ўклад у будучыя сумесныя рашэнні», — заявіў Шаўчэнка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру