У Мазыры ратавальнікі дапамаглі дзіцяці выцягнуць руку з дзвярнога праёма, паведамляе МНС Беларусі.

Увечары 8 красавіка выратавальнікам Мазырскага раённага падраздзялення МНС паступіла паведамленне аб тым, што дзіцяці 2015 года нараджэння патрэбна дапамога. Як высветлілася, хлопчык, гуляючы на кухні, засунуў пальцы рукі ў дзвярны праём. У выніку рука дзіця ўшчамілася. Выратавальнікі з дапамогай спецыяльнага абсталявання адсунулі дзвярное палатно і вызвалілі руку малога. Шпіталізацыя хлопчыку не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0