Кіраўнікі беларускага і кітайскага вайсковых ведамстваў Андрэй Раўкоў і Вэй Фэнхэ падпісалі ў Мінску пагадненне аб прадастаўленні Кітаем дармовай вайсковай дапамогі Беларусі, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Па выніках сустрэчы бакі падкрэслілі значны патэнцыял партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем у вайсковай і вайскова-тэхнічнай галінах, а таксама ўпэўненасць у перспектыўнасці двухбаковага супрацоўніцтва.

Прыезд у Беларусь міністра абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-палкоўніка Вэй Фэнхэ адбыўся з 5 па 8 красавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру