Ніколі раней не бачыла, каб пажылыя людзі столькі мацюкаліся, як цяпер.

— Здымала я кватэрку над адной бабцяй. Неяк яна да мяне прыходзць і кажа, што я яе заліла. Ідзем культурна паглядзець маштабы. Плямка ля плінтуса ў калідоры, прытым без пацёку зверху. Акуратна намякаю, што мо яна сама нешта разліла. «Ды пашла ты на…уй, пі…раска!» — раптам пераходзіць на «ты» бабка-дзьмухавец і, пакуль я стаю аслупянеўшы, яшчэ выдае колькі каленцаў, выштурхоўвае мяне з хаты і зачыняе дзверы.

— Раніца, нас чалавек 5, стаім ля дзвярэй банка, чакаем адкрыцця. Самая старэйшая, бабця гадоў за 70, мітынгуе сярод нас за палітыку, валютны курс, свабоду слова, узровень пенсій: «За…аў ужо гэты ўсаты, хоча, каб мы ўсе паздыхалі або сядзелі, язык у ж…у засунуўшы! 70 даляраў — дохніце на…уй, пенсіянеры!». Астатнія моўчкі разглядаюць вуліцу.

— «…а я ёй кажу: ой, ды ну што ты п…дзіш, ды хто табе паверыць!» — на ўвесь двор задорная старэнькая звонка пляткарыць з равесніцамі-сяброўкамі. Побач, пад іхным наглядам, таксама вясёла бавіцца кампанія дзетак 4—6 год.

— Учора ў цёплую велікодную нядзелю ў двары надзвычай людна. На баскетбольнай пляцоўцы кідаюць мячы аж тры сям'і, вакол на роварах ганяюць падлеткі, занятыя ўсе арэлькі ды горкі. Пасярод гэтага на лавачцы жмурацца на сонца дзве бабкі і два дзядкі. Адзін забаўляе ўсю кампанію задорнымі аповедамі: «…і тут я ах..еў канчаткова…» Бабкі хіхікаюць.

Як мне здаецца, гэта пакаленне другой паловы 40-х — пачатку 50-х. Рэальна, даводзіцца падыходзіць і рабіць заўвагу, каб не мацюкаліся ўголас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0