«Наша Ніва» трапіла ў лонг-ліст прэміі One World Media Awards. Мы былі намінаваныя ў катэгорыі «Спецыяльны прыз». Так былі адзначаныя расследаванні «НН».

У канцы красавіка спецыяльнае журы абярэ пераможцаў у кожнай катэгорыі. Разам з «НН» на прэмію прэтэндуюць выданні з Індыі, Перу, Украіны, Кеніі і М'янмы.

Заснаваная ў 1988 годзе, прэмія One World Media Awards выяўляе СМІ, якія адлюстроўваюць сацыяльнае, палітычнае і культурнае жыццё людзей ва ўсім свеце. Узнагароды падкрэсліваюць унікальную ролю журналістаў і кінематаграфістаў у пераадоленні разрыву паміж культурамі ва ўсім свеце і павышэнні дасведчанасці аб праблемах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0