Фота: telegraph.co.uk
Гэта быў малады самец даўжынёй 10 метраў і вагой болей за 6 тон. У ягоным страўніку і кішачніку выявілася амаль 29 кілаграмаў адходаў, сярод якіх былі мяшкі для смецця, абрыўкі сетак, вяроўкі і нават пластыкавая каністра. Эксперты прыйшлі да высновы, што кіт не змог ані пераварыць пластык, ані вывесці яго са свайго цела, у выніку чаго здарыўся цяжкі перытаніт, і марскі волат загінуў.
Фота: telegraph.co.uk
Мясцовыя ўлады пачалі кампанію, накіраваную на зніжэнне колькасці пластыку ў вадзе: яны плануюць больш старанна чысціць пляжы, а таксама павышаць дасведчанасць людзей аб праблеме.
Чытайце таксама: Плошча кучы смецця ў Ціхім акіяне ўжо ў 8 разоў перавысіла плошчу Беларусі





