На «Славянскім базары ў Віцебску» ўпершыню будзе прадстаўлена мастацтва КНДР, паведамляе БелТА.

Пасольства КНДР вырашыла паўдзельнічаць у форуме і прадстаўляе выставу «Карэя — краіна ранішняй свежасці».

У экспазіцыю ўвойдуць працы, вышытыя шоўкам, дэкаратыўныя пано, мазаіка з ракавін, народны жывапіс, кераміка, фарфор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0