Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель перакананая, што рэалізацыя праекта газаправода «Паўночны паток — 2» магчымая толькі пры ўмове, што Украіна працягне заставацца краінай-транзіцёрам пры пастаўках расійскага газу ў Еўропу. Пра гэта яна заявіла ў аўторак, 10 красавіка, у Берліне, калі адказвала на пытанне DW па выніках сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

Не павінна быць такога, каб Украіна з-за «Паўночнага патоку — 2» не захавала ніякай ролі ў транзіце газу, падкрэсліла канцлер. Паводле яе слоў, пры ацэнцы праекта неабходна ўлічваць і «палітычныя фактары».

Меркель дадала, што 9 красавіка ў тэлефоннай размове яна абмеркавала рэалізацыю ініцыятывы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«У сувязі з гэтым я выразна дала зразумець, што, з нашага пункту гледжання, праект немагчымы да таго часу, пакуль у нас не будзе яснасці, якая далейшая роля ўкраінскага транзіту», — заявіла кіраўнік германскага ўрада.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0