У Варшаве адкрылі мемарыял, прысвечаны ахвярам Смаленскай катастрофы, у якой загінула цэлая польская дэлегацыя, у тым ліку прэзідэнт Лех Качыньскі, паведамляе Польскае радыё.

Фота: Reuters.

Фота: Reuters.

У Варшаве адкрылі мемарыял, прысвечаны ахвярам Смаленскай катастрофы, у якой у 2010 годзе загінула цэлая польская дэлегацыя, якая накіроўвалася ў Катынь, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка.

У ходзе цырымоніі яго брат, кіраўнік партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі, адзначыў, што адкрыты сёння мемарыял — гэта даніна памяці, годнасці і вернасці.

«На ім 96 прозвішчаў, ніякіх тытулаў, пасад, проста 96 імёнаў полек і палякаў, якія разам хацелі наведаць Катынь для таго, каб захаваць памяць. Ужо толькі гэта з'яўляецца дастатковай падставай, каб гэты помнік з'явіўся», — адзначыў кіраўнік партыі «Права і справядлівасьць».

Сёння, 10 красавіка, па ўсёй Польшчы праходзяць памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя Смаленскай катастрофе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0