Карткі некаторых банкаў могуць не працаваць у Беларусі ноччу 11 красавіка, паведамляе БелТА.

ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» з 2.00 да 6.00 11 красавіка будзе праводзіць тэхналагічныя работы па мадэрнізацыі комплексу Access Control Server (ACS). У сувязі з гэтым у дадзены прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра па забеспячэнні аўтэнтыфікацыі і рэгістрацыі на сэрвэры ACS трымальнікаў карт банкаў міжнародных плацежных сістэм VISA і MasterCard для правядзення аперацый у інтэрнэце па тэхналогіі 3D Secure Issuing.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру