Аляксандру Лукашэнку сёння ў канцы сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ падарылі партрэт, створаны з яго ж слоў, паведамляе БелТА.

«Што тычыцца вас, у гэты раз мы вось такі зборны вобраз. Гэты партрэт створаны з слоў, якія вы часцей за ўсё прамаўляеце», — сказаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Аляксандр Лукашэнка, прымаючы падарунак, зазначыў: «Калі са слоў, то добра. Хоць партрэты ў свой адрас я вельмі дрэнна ўспрымаю. Але са слоў — гэта цікава. Няўжо я столькі нагаварыў…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0