Афіцыйны прадстаўнік Telegram ў судзе Павел Чыкаў апублікаваў здымак, на якім нібыта Павел Дураў «перадае» дырэктару ФСБ Аляксандру Бортнікавым металічныя ключы. Жартаўлівая фатаграфія з'явілася ў афіцыйным канале адваката.

На здымку ліст Бортнікаву ад імя Дурова. У ім распрацоўшчык месенджара нібыта заявіў, што выконвае патрабаванні федэральнага закона і заканадаўчых актаў аб супрацьдзеянні тэрарызму.

«Накіроўваю вам ключы (2 шт.) ад кросплатформеннага месенджара Telegram са сваімі найлепшымі пажаданнямі», — напісаў фэйкавы Дураў, прыклаўшы да ліста два звычайныя ключы ад замка.

Пазней адвакат патлумачыў, што выява належыць невядомаму аўтару і не з'яўляецца праўдай.

Жарт звязаны з патрабаваннем ФСБ прадаставіць ключы шыфравання, неабходныя для чытання перапіскі карыстальнікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру