Фота: United States Navy.

Ударная група ВМС ЗША, якую ўзначальвае авіяносец USS Harry S. Truman, адправіцца 11 красавіка з порта Норфалк, штат Вірджынія, у Міжземнае мора для разгортвання на Блізкім Усходзе і ля берагоў Еўропы, паведамляе Star and Stripes.

У склад ударнай групы, акрамя авіяносца, увайшлі ракетны крэйсер USS Normandy і эскадраныя мінаносцы USS Arleigh Burke, USS Bulkeley, USS Forrest Sherman і USS Farragut. Пазней да групы далучацца яшчэ два мінаносцы USS Jason Dunham і USS The Sullivans. На караблях знаходзяцца 6,5 тысячы матросаў.

Эскадра заменіць ударную групу на чале з авіяносцам USS Theodore Roosevelt, якая на працягу чатырох месяцаў знаходзілася на Блізкім Усходзе.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў паездку на саміт Амерык у Перу для падрыхтоўкі адказу на меркаваную хімічную атаку ў Сірыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру