Анатоль Сыс

Анатоль Сыс

Пад такім назовам 26 кастрычніка 2008 году ў вёсцы Гарошкаў, непадалёк ад Рэчыцы, адбудзецца традыцыйнае сьвята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса. Сёлетняе сьвята праводзіцца акурат у Дзень народзінаў паэта.

У свяце бяруць удзел родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры, а таксама вядомыя беларускія паэты, барды і мастакі. У тым ліку: Васіль Жуковіч, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Галіна Дубянецкая, Павал Зьмітрук, Ларыса Раманава, Андрэй Мельнікаў, Вальжына Цярэшчанка, Алесь Пушкін, Генік Лойка, Вадзім Болбас, Генадзь Лапацін ды інш. Ласкава запрашаем усіх, каму на справе, а не на словах, дарагі несьмяротны Дух айчыннай паэзіі, хто любіць і памятае творчасьць Анатоля Сыса — аднаго з найвыбітнейшых беларускіх паэтаў ХХ стагодзьдзя. Пачатак сьвята а 12—ай гадзіне на Гарошкаўскіх могілках, дзе адбудзецца адкрыцьцё надмагільнага помніка паэту. А 13-й — пачнуцца паэтычныя чытаньні і бардаўскі канцэрт на падворку роднай хаты Анатоля Сыса.

Ушануйма годна памяць Паэта, чыю творчасьць называюць жураўліным сэрцам беларускай паэзіі!

Для тых, хто жадае далучыцца да імпрэзы, кантактны тэлефоны: +37529 768 56 14 (у Менску) і +37533 672 24 60 (у Рэчыцы).

litbel.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0