president.gov.by

president.gov.by

Рэспубліканскі суботнік пройдзе 21 красавіка.

Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 10 красавiка 2018 года №276.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана 21 красавіка на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах або добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан гісторыка-культурныя каштоўнасці, тэрыторыі населеных пунктаў, рыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона, гаворыцца ў пастанове.

Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый прымуць асабісты ўдзел у рэспубліканскім суботніку з выездам на сваю малую радзіму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0