У адмысловай заяве з гэтай нагоды, кампанія «Укртатнафта» спасылаецца на Энэргетычную стратэгію Ўкраіны, згодна зь якой ня менш за 50 адсоткаў патрэбаў унутранага рынку ў нафтапрадуктах экалягічнай клясы, не ніжэйшай за Euro 5, мае складаць паліва ўкраінскай вытворчасьці. Пры гэтым беларускія нафтапрадукты разглядаюцца ў адным шэрагу з расейскімі і абмежаваньні на іх пастаўкі прапануюцца пад лёзунгам «забесьпячэньня энэрганезалежнасьці ад Расеі».

Паводле кампаніі «Укртатнафта», якая ўваходзіць у склад групы «Прыват» Ігара Каламойскага, імклівы рост імпарту нафтапрадуктаў за апошнія 12 гадоў выклікаў спыненьне дзейнасьці большасьці ўкраінскіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?