Расійскія вайсковыя караблі пакінулі парты ў сірыйскім Тартусе. Гэта вынікае са спадарожнікавых здымкаў, прадстаўленых кампаніяй Image Satellite Internacional (ISI).

На адным са здымкаў, бачныя пяць караблёў, якія стаяць у доках. На другім здымку караблёў на сваіх месцах ужо няма.

«Знікненне большасці караблёў расійскага ВМФ з порта Тартус, Сірыя. Цяпер зніклыя караблі ВМФ разгорнутыя ў моры праз магчымыя будучыя ўдары. Засталася толькі адна падводная лодка класа Кіло», — сказана ў паведамленні. Спадарожнікавыя здымкі паказаў у сваім эфіры тэлеканал FoxNews.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?