uefa.com
Сапраўдны трылер здарыўся ў чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў у Мадрыдзе. Тыдзень таму «Ювентус» у Турыне прайграў «Рэалу» з лікам 0:3.
І сёння забіў тры мячы ў Мадрыдзе (дубль Манджукіча і гол Мацюідзі). Да 93-й хвіліны «Юве» вёў 3:0, і матч ішоў да дадатковага часу.
Аднак на 93-й хвіліне за фол у штрафной італьянскага клуба быў прызначаны пенальці. Гульцы «Юве» кінуліся аспрэчваць рашэнне суддзі. Арбітр паказаў чырвоную картку Буфону — выдаленне. Раналду ж забіў Шчэнснаму, што выйшаў на замену, — 1:3, і ў паўфінал выходзіць «Рэал».
У 1/2 фіналу таксама выйшла «Баварыя», што па суме двух матчаў перамагла «Севілью» (2:1, 0:0).
У паўфіналах згуляюць: «Рома», «Ліверпуль», «Рэал», «Баварыя». Лёсаванне ў пятніцу.





