Здаць абноўленую спартыўную арэну плануецца 31 мая, паведамілі «Мінск-Навінам» уААТ «Будтрэст № 1».
Яшчэ тры тыдні спатрэбіцца на тэставанне ўсіх сістэм аб'екта. А ўрачыстае адкрыццё «Дынама» намечана на 21 чэрвеня.
Сёння а на «Дынама» завяршаюцца дахавыя работы і чыставое аздабленне ўнутраных памяшканняў. На днях былі дэмантаваныя два вежавыя краны, яшчэ два з'едуць з пляцоўкі, калі завершаць працы на даху.





