Вядомага грамадскага і прафсаюзнага дзеяча з Гомеля Андрэя Стрыжака 14 красавіка затрымалі пры перасячэньні літоўска-беларускай мяжы для паглыбленага і асабістага нагляду — трэці раз запар.

Стрыжак вяртаўся з Швецыі, дзе ўдзельнічаў у сусветнай канферэнцыі праваабаронцаў Defender's days.

Памяшканне прапускнога пункта, куды адводзяць «знятых з цягніка». Фота са старонкі Андрэя Стрыжака.

Памяшканне прапускнога пункта, куды адводзяць «знятых з цягніка». Фота са старонкі Андрэя Стрыжака.

Супрацоўнікі беларускай мытні спасылаюцца на Мытны кодэкс ЕўрАзЭС і «сістэму ацэнкі рызык», паводле якой могуць рабіць паглыблены надгляд адвольна абранага пасажыра. Аднак такімі пасажырамі часцей за ўсё чамусьці становяцца грамадскія актывісты і палітыкі. Андрэя Стрыжака і яго жонку Яўгенію ўжо двойчы «здымалі з цягніка» і ўчынялі асабісты надгляд на мяжы: 13 і 23 сакавіка. І вось, як піша сайт незалежнага прафсаюза РЭП, «снарад» выпадкова «патрапіў у тую ж варонку трэці раз».

«Зняцце з цягніка» Андрэя Стрыжака і Яўгеніі Стрыжак 23 сакавіка.

«Зняцце з цягніка» Андрэя Стрыжака і Яўгеніі Стрыжак 23 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0