Напярэдадні Радаўніцы сябры Аргкамітэта «Хайсы» сумесна з неабыякавымі жыхарамі Віцебска прыехалі ва ўрочышча «Хайсы», якое называюць «Віцебскімі курапатамі». Гэтае сумнавядомае месца ў Віцебскім раёне дагэтуль не прызнана ўладамі як масавае пахаванне ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Гэта і іншыя фота: з суполкі «Хайсы — віцебскія курапаты», facebook.com

Гэта і іншыя фота: з суполкі «Хайсы — віцебскія курапаты», facebook.com

«Тут 14 красавіка былі ўсталяваныя 4 шыльды віцебскім мастакам, якіх расстралялі разам з яшчэ 108 іншымі інтэлігентамі 4 лістапада 1937 года непадалёку ад Віцебска, гэта: Янка Гаўрыс, браты Даркевічы Пётр і Хрыстафор, а таксама Яўхім Мінін, таксама былі ўсталяваны шыльды забітым Шпеліс А.А. і мужу і жонцы Вяржбіцкаму К.Я. і Вержбіцкай С.І.», — паведамілі сябры Аргкамітэта «Хайсы» на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Былі прыбраныя могілкі, пакладзены кветкі, цукеркі, запалены знічкі, прысутныя, сярод якіх былі нашчадкі расстраляных дзяліліся ўспамінамі якія пачулі ад сваіх родных.

«Калі мы ўсталёўвалі шыльды то бачылі шмат абутку і косткі забітых вакол кепска засыпаных ямін… Савецкая ўлада, якая забівала нашых родных не паведамляла родным, дзе і калі расстраляла іх маці, бацьку, братоў, сясцёр, дзядулю ці бабулю», — пішуць актывісты.

«Увесь час, пакуль мы працавалі, нас пільнавалі на стаянцы і здымалі нязваныя госці з канторы, якіх мы не запрашалі», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0