На адным з пунктаў памежнага пропуску 13 красавіка затрыманы грамадзянін Расіі, жыхар Калінінграда. У яго канфіскавалі 36 кілаграмаў гашышу. Схованка для транспарціроўкі наркотыкаў была зроблена ў бензабаку аўтамабіля. Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС Беларусі.

Сам мужчына растлумачыў, што не ведаў пра тое, што ў бензабаку яго машыны ёсць наркотыкі. Паводле яго, ён тыдзень таму купіў аўтамабіль у Маскве, а цяпер ехаў на сэрвіс «гуму мяняць».

У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Як адзначылі ў МУС, за 2017 год у Беларусі было канфіскавана 404 кілаграмы гашышу, які займае пасля марыхуаны другое месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0