Прэзідэнт Сірыі Башар Асад расказаў, што яго дзеці летась адпачывалі ў крымскім лагеры «Артэк». Пра гэта журналістам заявіў дэпутат Дзярждумы Дзмітрый Саблін па выніках сустрэчы расійскіх парламентарыяў з Асадам, перадае ТАСС.
Фота: SalamNews, 2017 год.
«Мае дзеці летась адпачывалі ў «Артэку». Пасля гэтага яны сталі лепш разумець Расію. На днях яны распавялі мне, што хутка будзе завершана будаўніцтва Крымскага моста», — працытаваў Асада Саблін.
У Башара Асада трое дзяцей — дачка Зейн Асад, ёй 14 гадоў, і два сыны — Карым Асад (13 гадоў) і Хафез аль-Асад (16 гадоў). У 2017 годзе дзеці сірыйскага прэзідэнта пачалі вучыць рускую мову.
Расійская дэлегацыя пад кіраўніцтвам каардынатара дэпутацкай групы па сувязях з парламентам Сірыі Дзмітрыем Сабліным прыбыла ў Сірыю 11 красавіка. Пры гэтым, піша РБК, тады дэлегаты былі ўпэўненыя, што ЗША не змогуць нанесці ўдар па «паслах міру», як яны сябе назвалі.