Фото из архива

У 2018 годзе 10 рэзідэнтаў індустрыяльнага парку «Вялікі камень» плануюць пабудаваць свае прадпрыемствы. Пра гэта ў праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў, паведамляе БЕЛТА.

«Прынамсі мы ставім такую задачу, што 10 рэзідэнтаў павінны пабудавацца, а 25 — пачаць будаўніцтва», — сказаў Мікалай Снапкоў.

Ён адзначыў, што сітуацыя, у якой на паперы рэзідэнт ёсць, а насамрэч будаўніцтва яшчэ не пачалося, беларускі бок хвалюе. «Таму на Радзе акцыянераў, якая адбылася ў сакавіку, мы для сябе вызначылі дакладны алгарытм дзеянняў. Ёсць пэўны часавы рэгламент, калі яны павінны пачаць будавацца і запусціць вытворчасць на поўную магутнасць. Калі гэта будзе выконвацца, то яны рэзідэнтамі застануцца. Калі не, то проста не будуць займаць зямлю, таму што на дадзены момант попыт высокі», — дадаў ён.

«354 га, першая зона асваення — гэта крыху менш за 20% ад таго, што будзе выкарыстана рэзідэнтамі. Прэзідэнт даў выразны імпульс, што тут павінны быць прадпрыемствы, якія будуць фармаваць эканоміку будучыні», — рэзюмаваў Мікалай Снапкоў.

«»У канцы мінулага года парк, з улікам наяўнай інфраструктуры і падыходаў пры будаўніцтве, атрымаў еўрапейскі сертыфікат менеджменту экалагічнай якасці, якая будзе кожныя паўгода пераправярацца і пацвярджацца. На дадзены момант гэта адзінае месца на постсавецкай прасторы, дзе ёсць такі сертыфікат», — падкрэсліў Мікалай Снапкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0