Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры ўвайшла ў топ-50 сусветнага рэйтынгу, паведамляе БелТА.

На мінулым тыдні Арына займала 61-е месца, а пасля ўдалага выступлення на турніры ў швейцарскім Лугана, дзе яна дайшла да фіналу, паднялася на 14 пазіцый і займае цяпер 47-е месца, набраўшы 1128 ачкоў.

У Аляксандры Сасновіч 56-я пазіцыя, Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 95-м месцы, Вера Лапко займае 111-ы радок у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

У канцы гэтага тыдня беларуская зборная, за якую згуляюць Сабаленка, Сасновіч, Лапко і Лідзія Марозава, сустрэнецца ў матчы Кубка Федэрацыі з камандай Славакіі. Гульня за права застацца ў элітным дывізіёне каманднага чэмпіянату свету пройдзе 21-22 красавіка на корце мінскай «Чыжоўка-Арэны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна