Тры медалі заваявалі беларускія атлеты на 26-м чэмпіянаце свету па спартыўнай акрабатыцы, што завяршыўся ў бельгійскім Антверпэне, паведамляе БелТА.

Срэбраны медаль у выступе змешаных пар заваявалі беларусы Ганна Касьян і Канстанцін Яўстаф'еў, якія атрымалі ад суддзяў 29,330 бала. Лепш выступіла толькі пара з Расіі — дасведчаная Марына Чарнова і Георгій Патару — 30,640. Трэцяе месца занялі прадстаўнікі Бельгіі. 

Як паведамлялася, беларуская жаночая каманда па спартыўнай акрабатыцы ў складзе Юліі Івончык, Веранікі Набокінай і Карыны Сандовіч заваявала срэбраны медаль. Яшчэ адна ўзнагарода, бронзавая, у зборнай Беларусі ў камандным турніры, дзе ўлічваліся вынікі фіналаў жаночых груп, мужчынскіх і змяшаных пар.

У чэмпіянаце свету па спартыўнай акрабатыцы ў Антверпэне ўзялі ўдзел 170 спартсменаў з 19 краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0