У выніку супрацьстаяньня паміж пратэстоўцамі і паліцыяй на праспэкце Баграмяна ў Ерэване як мінімум двое дэманстрантаў былі параненыя.
Паліцыя расьцягнула калючы дрот і ўжыла спэцсродкі, праўдападобна шумавыя гранаты.
Таксама, як паведамляюць інфармагенцтвы, паліцыя прымяніла слезацечны газ. Паліцыя папярэдзіла дэманстрантаў, што прынятае рашэньне аб разгоне дэманстрацыі.
Сёньня з самай раніцы сотні актывістаў і студэнтаў блякавалі цэнтральныя вуліцы армянскай сталіцы, што паралізавала рух транспарту на многіх участках гораду.
Так пратэстоўцы спрабуюць прадухіліць падаўжэньне ўлады Сержа Саргсяна ўжо на пасадзе прэм’ер-міністра. Галасаваньне па кандыдатуры экс-прэзыдэнта ў парлямэнце намечана на 17 красавіка.
Краіна пераходзіць да парлямэнцкай форме праўленьня. Кіраваць дзяржавай стане прэм'ер-міністар. Кіроўная Рэспубліканская партыя Армэніі 14 красавіка вылучыла на гэтую пасаду Саргсяна, які з 2008 па 2018 гады займаў пасаду прэзыдэнта.





