У Магілёве разам з заводам штучнага валакна дэмантавалі і помнік Леніну, паведамляе радыё «Свабода».
Пра намеры зачыніць завод упершыню загаварылі ў студзені 2012 году. Тады гэта называлася рэарганізацыяй. Вырабляць сынтэтычную плёнку стала нерэнтабэльна.
Пабурыць завод даў даручэньне Аляксандар Лукашэнка. Работы маюць завяршыцца сёлета ў траўні.





