Стан атручанага экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля паляпшаецца, але ён па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі, паведамілі РБК ў акруговай бальніцы Солсберы.

«Пасля інцыдэнту ў Солсберы 4 сакавіка адзін пацыент (мужчына ва ўзросце 60 гадоў) застаецца на апецы акруговай бальніцы Солсберы пасля ўздзеяння нервова-паралітычнага рэчыва», - дадаў прадстаўнік прэс-службы, пацвердзіўшы, што гаворка ідзе пра Сяргея Скрыпаля.

Дачка Скрыпаля Юлія, якая таксама была атручаная, выпісалася з бальніцы 10 красавіка. Пасля гэтага Бі-бі-сі паведаміла, што яна знаходзіцца ў «бяспечным месцы». 11 красавіка газета The Sun паведаміла, што Юлія Скрыпаль была перапраўлена са шпіталя ў Солсберы ў шпіталь на брытанскай вайсковай базе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0