Якое кіно можна зняць паводле гэтага сюжэта! Беларускі дзеяч Адольф Клімовіч 7 гадоў хаваўся ад МГБ, зарабляючы як арганіст у вясковым храме. МГБ абставіла ягоную жонку агентамі, але ёй усё адно ўдавалася сыходзіць ад сачэння і прыязджаць да яго. МГБ расставіла сеці, каб Клімовіча злавіць. Толькі за ягонай старой мамай, якая жыла пад Клюшчанамі (гэта цяпер Астравецкі раён) сачыла 6 сексотаў, жыхароў гэтай вёскі (імёны ёсць у справе). Усё марна. І нават калі завербавалі ксяндза таго касцёла, дзе служыў Клімовіч, то… Але годзе расказваць, прачытайце наш артыкул — выдатную архіўную працу Змітра Дразда.

«Арганіст». Як Адольф Клімовіч сем гадоў хаваўся пад носам у савецкіх спецслужбаў

І калі б талент зняў кіно пра гэта, яно абышло свет. Там яшчэ і хэпі-энд будзе. Дзякуючы таму, што Клімовіч разумна хаваўся, ён здолеў перажыць Сталіна, і выжыць, і нават рэабілітавацца.

P.S. Алесь Кіркевіч у каментах падказаў назву для фільма: «Арганіст».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?