Аксіды рэдказямельных элементаў (металаў). Фота: Wikimedia Commons.

Аксіды рэдказямельных элементаў (металаў). Фота: Wikimedia Commons.

Згодна з разлікамі спецыялістаў, запасаў хопіць, каб пакрыць міжнародныя патрэбнасці ў ітрыі на 780 гадоў, у еўропіі — на 620 гадоў, патрэбнасці ў тэрбіі — на 420 гадоў, патрэбнасці ў дыспрозіі — на 730 гадоў. У даследаванні гаворыцца, што адкрыццё патэнцыйна можа дазволіць забяспечыць свет такімі металамі «практычна на бясконцай аснове».

Рэдказямельныя металы выкарыстоўваюць у многіх высокатэхналагічных галінах прамысловасці, у прыватнасці, пры вытворчасці электрамабіляў, мабільных тэлефонаў, акумулятараў. Яны ўяўляюць сабой групу з 17 элементаў: скандыю, ітрыю, лантану і лантаноідаў.

У Японіі пачалі актыўна шукаць уласныя радовішчы рэдказямельных элементаў, пасля таго, як у 2010-х гадах Кітай, галоўны пастаўшчык такіх металаў, пачаў абмяжоўваць іх здабычу і экспарт. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?