Сёння ў судзе Ленінскага раёна Мінска абвясцілі вердыкт па справе аб карупцыі ў Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) і Нацыянальным банку з удзелам топ-менеджараў кампаніі БелАВМ.

Фігуранты справы абвінавачваліся па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: чыноўнікі — у атрыманні хабараў і перавышэнні службовых паўнамоцтваў, акцыянеры і топ-менеджары БелАВМ — у дачы хабараў дзяржслужачым.

Суд прысудзіў экс-начальніка ФСАН Людмілу Бачылу да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Раней Бачыла не прызнала сваю віну ў атрыманні хабару ў памеры 20 тыс. даляраў і перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Былы начальнік упраўлення інфарматызацыі ФСАН Віталь Старавойтаў атрымаў 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Экс-кіраўніку ААТ «нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разлікова-інфармацыйная прастора» (АРІП) Алегу Верамейчыку далі 5 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Начальніка галоўнага ўпраўлення валютна-фінансавага маніторынгу Нацбанка Анатоля Мароза суд прыгаварыў да 2 гадоў і 6 месяцаў ўзмоцненага рэжыму, а таксама штрафу ў 400 базавых велічыняў. Яго намеснік Кацярына Паўлоўская атрымала 2 гады і 6 месяцаў агульнага рэжыму і штраф у 300 базавых.

Былому кіраўніку БелАВМ Дзмітрыю Роніну - 2 гады ўзмоцненага рэжыму з прымусовым лячэннем ад алкагалізму, яго партнёру і намесніку Мікалаю Рамановічу - 3 гады гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, топ-менеджара Леаніду Гарбачэўскаму - 2 гады без накіравання ў месцы пазбаўлення волі.

Знаходжанне пад вартай пойдзе ў залік пакарання. Чыноўнікі і бізнесмены, нагадаем, былі затрыманыя ў снежні 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?