Паліцыя ў Пецярбургу затрымала 45-гадовага мужчыну, якога падазраюць у гвалце з 12-гадовай падчаркі. Па дадзеных мясцовых СМІ, гаворка ідзе пра беларуса, адзначае Tut.by.

«Па версіі следства, падазраваны з чэрвеня 2017 года да красавіка 2018 года, знаходзячыся ў кватэры аднаго з дамоў па Омскай вуліцы, неаднаразова здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняй 2006 года нараджэння, якая з'яўляецца дачкою ягонай сужыцелькі», — паведамляе Следчы камітэт Расіі.

Як піша мясцовае выданне «Мойка78» са спасылкай на ўласныя крыніцы, затрыманы — грамадзянін Беларусі. У паліцыю звярнулася сяброўка сям'і. Жанчына даведалася пра тое, што здарылася, ад маці дзяўчынкі падчас перапіскі ў сацсетках. Пра фігуранта вядома, што ён нідзе не працуе і жыве без рэгістрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0