Стывен Спілберг экранізуе комікс DC comics аб Чорным ястрабы, паведамляе USA Today са спасылкай на заяву старшыні студыі Warner Bros. Тобі Эмэрыха.

Гэта першы фільм Спілберга аб сусвеце коміксаў DC і яго дэбютны супергеройскі фільм. Сцэнаром карціны зоймецца сцэнарыст «Парку Юрскага перыяду» і «Вайны светаў» Дэвід Кеп. Сюжэт разгорнецца вакол галоўнага героя карціны Чорнага ястраба, які ўзначальвае групу пілотаў-асаў падчас Другой сусветнай вайны.

Калі выйдзе новая стужка, пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0