У кожным рэгіёне, у першую чаргу ў Маскве, гарадах-мільённіках і праблемных для «Адзінай Расіі» гарадах, павінны з'явіцца групы па 100—200 чалавек, якія будуць здольныя «за гадзіну-дзве выйсці на вуліцу і выказаць сваё меркаванне па самых розных пытаннях», распавёў ён. Акрамя гэтага, на працягу сутак гвардзейцы павінны быць здольнымі вывесці на вуліцу паўтары тысячы чалавек.

У групы павінны ўвайсці ідэалагічна падкаваныя людзі, якія сочаць за СМІ і тэлеграм-каналамі, калі яны працягнуць існаванне, кажа Давыдаў.

«Калі апазіцыя пачне кідацца камянямі — уцякаць мы не маем права. Самі не кідаемся, але крыўдзіць нікога не дамо», — кажа Давыдаў. Паводле яго слоў, «гвардзейцы» павінны быць гатовымі ў тым ліку адказваць на такія падзеі, якія адбываліся на Майдане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0