У Столінскім раёне адбылося ДТЗ, у выніку якога загінула жанчына-пешаход, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.

Раніцай 39-гадовая жыхарка Давыд-Гарадка, кіруючы аўтамабілем «Пежо-3008», рухалася ад Давыд-Гарадка да Століна.

У вёсцы Харомск яна здзейсніла наезд 44-гадовую мясцовую жыхарку, якая перабягала праезную частку і ад атрыманых у выніку ДТЗ цялесных пашкоджанняў памерла на месцы здарэння.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0