prm.md

prm.md

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сумесным брыфінгу з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам у Кішынёве, піша kp.md.

— Гэта выдатнае месца ў былым Савецкім Саюзе і адно з лепшых у свеце для пражывання людзей, — ахарактарызаваў Лукашэнка Малдову. — Я ўпэўнены, я гэтага хачу, і так будзе, тым больш мы бачым у апошні час, што малдаване знайшлі шлях, каб тут было не горш чым у Беларусі і іншых рэспубліках. Прабач Ігар Мікалаевіч, ты маладым тады быў, у нейкім хляве пачыналі рабіць тралейбусы. Памятаю, Варонін [прэзідэнт Малдовы ў 2001—2009 гг.] мяне прывёз на нейкі разбураны завод, я паглядзеў і сказаў: «Як тут рабіць тралейбусы?» А цяпер вы палову тралейбусаў вырабляеце ў Малдове!

Закрануў беларускі кіраўнік і палітыку. У сітуацыі, калі арыентацыя Малдовы на ЕС і Усход - у прапорцыі 50 на 50, Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што Беларусь трэба бачыць такой, якой яна ёсць.

— Мы так і рабілі. Гэта прыклад для іншых. Не трэба спрабаваць ламаць невялікія дзяржавы праз калена. Дайце нам магчымасць самім вызначыцца, з кім быць і як дзейнічаць. Я гэтую формулу прэзідэнта Малдовы прымаю на «ўра», - падкрэсліў Лукашэнка.

КП у Малдове зазначае, што ў чацвер прэзідэнты дзвюх краін паедуць сеяць поле.

- У Малдове яшчэ ніхто не сеяў поле з прэзідэнтам Беларусі! - сказаў Дадон. — Прэсу будзем запрашаць?

— Гэта яны самі вырашаць. У вас жа дэмакратычная дзяржава, а не дыктатура, як у Беларусі! А кукурузу аддасце нам! Нам патрэбнае насенне! — сказаў Лукашэнка.

— Я б хацеў, каб у нас была такая дыктатура, як у вас: у сельскай гаспадарцы, эканоміцы, сацыяльнай сферы. Паверце, большасць грамадзян Малдовы таксама хочуць, - адказаў Ігар Дадон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0