У справаздачы Смаленскай падкамісіі гаворыцца, што падчас піратэхнічнага кантролю Ту-154М не была праверана так званая «тэхнічная аптэчка» вагой 1066 кг, паведамляе Польскае радыё.

Фота: Reuters

Фота: Reuters

Падкамісія Мінабароны Польшчы па справах паўторнага расследавання Смаленскай катастрофы паведаміла, што падчас піратэхнічнага кантролю самалёта не была праверана так званая «тэхнічная аптэчка» — камплект запасных частак агульнай вагой 1066 кг.

У справаздачы Смаленскай падкамісіі гаворыцца, што «тэхнічная аптэчка» была загружаная на прэзідэнцкі борт да прыбыцця інспекцыі ў ноч з 9 на 10 красавіка 2010 года.

Паводле апублікаваных дадзеных, ні Бюро аховы ўраду, ні Служба вайсковай контрразведкі не былі праінфармаваныя аб размяшчэнні гэтага багажу на борце Ту-154М, які ляцеў у Катынь.

Нагадаем, 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам разбіўся польскі ўрадавы самалёт. У выніку катастрофы загінулі ўсе, хто быў на борце, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0