Праца новай прылады базуецца на стандартным аптычным светлавым мікраскопе, злёгку мадыфікаваным для працы з вышэйапісанымі тэхналогіямі.

Для мадэрнізацыі мікраскопа інжынеры Google змясцілі паміж акулярам і аб'ектывам два модулі: першы выкарыстоўвае напаўпразрыстае люстэрка, якое адлюстроўвае частку святла на фотаматрыцу, а другі праецыруе атрыманы малюнак і накладвае яго на малюнак узору, які даследуецца. 

Тэхналогія дазваляе ў рэжыме рэальнага часу праводзіць аналіз малюнка і паказваць вынікі распазнавання клетак, з якімі праводзіцца даследаванне. Частата абнаўлення малюнка складае 10 кадраў за секунду, чаго цалкам дастаткова для дыягностыкі. Сам алгарытм грунтуецца на тэхналогіях машыннага зроку і машыннага навучання.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?