Здарэнне адбылося 17 красавіка.
Дзіўныя паводзіны п'янага мужчыны, які ўвесь час азіраўся па баках, выклікала падазрэнне ў персанала гандлёвага аб'екта. Прадаўшчыцы завялі яго ў бакоўку і запатрабавалі паказаць кішэні. У адказ мужчына выхапіў нож і стаў пагражаць жанчынам, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.
На дапамогу прадавачкам прыйшоў грузчык, які выбіў нож і скруціў хулігана. Потым пад'ехала міліцыя.
— Свае паводзіны пенсіянер патлумачыў тым, што пасля дозы алкаголю яму захацелася салодкага, і ён хацеў сцягнуць з крамы два шакаладныя батончыкі, - распавялі «ННВ» ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
Два гады таму аршанец ужо быў асуджаны за разбой, на волю ён выйшаў зусім нядаўна.
0
0
0
0
0
0